Група "Крызіс светапогляду"
Мэта групы - падтрымаць адзін аднаго ў пражыванні крызісу светапогляду. Мець магчымасць выказацца і быць пачутым у бяспечнай прасторы.
Група слухання - 12 сустрэч (адна сустрэча на тыдзень), працягласць 60 - 90 хвілін, да 8 удзельнікаў + вядоўца.
ПЛАН:
- Вядучы агучвае план і правілы, паслядоўнасць у якой удзельнікі будуць выказвацца.
- Выказванні - па чарзе кожны з удзельнікаў прадстаўляецца і распавядае пра тое, як яна/ён пражываюць крызіс светапогляду, што яго/яе сапраўды клапоціць. Можна прапусціць сваё слова. (3-5 хвілін на выказванне).
- Ідэнтыфікацыя - па чарзе кожны з удзельнікаў дзеліцца, што ў яго адгукнулася пры слуханне іншых, можа распавесці свае прыклады (1-2 не больш). Звычайна пачынаецца са словаў: «Мне адгукнулася….»
- Дзякуем адзін аднаму і развітваемся.
Бяспечная атмасфера сустрэч дазволіць шчыра выказацца пра тое, што вам баліць. Вы адчуеце еднасць з іншымі праз слуханне іх досведу і перажыванняў. Сустрэча мае непахісныя правілы, абавязковыя для выканання ўсімі ўдзельнікамі. Гэта дазволіць адчуваць бяспеку пры выказванні сваіх пачуццяў і думак.
ПРАВІЛЫ:
- “Я” выказванні. Мы кажам толькі ад свайго імя, не ўжываем “ты, мы, яны”. Кажам толькі пра сябе.
- Канфідэнцыяльнасць - уся асабістая інфармацыя не не распавядаецца вонкі сустрэчы.
- Мы дзелімся пачуццямі. Пачуцці не бываюць правільнымі ці няправільнымі.
- Не робім заўваг, не даем парад, не задаем паглыбляючых пытанняў, не пачынаем суцяшаць, не даём адзнак, не перапыняем, не выпраўляем, не дыскутуем, не крытыкуем.
- Калі адзін кажа, астатнія слухаюць з выключанымі мікрафонамі.
- Паважаем вызначаны таймінг, гэта дазволіць усім выказацца і скончыць сустрэчу ў час.
- Прымаем сябе і іншых такімі якімі мы ёсць. Імкнемся прымаць, нават тых, да каго ў нас вельмі негатыўныя эмоцыі.
- Катэгарычна непрымальны: прэссінг, абраза, крытыка, настаўленні.
- Адносімся з павагай да пачуццяў і досведу іншых людзей.
КОШТ:
За ахвяраванне, можна арыентавацца на 5$ / за сустрэчу.
УДЗЕЛ У ГРУПЕ:
Каб абмеркаваць магчымасць удзелу ў групе, напішыце Кастусю ў Тэлеграм.
ВОДГУКІ:
У гэтай групы пакуль няма водгукаў.
Вы можаце пачытаць водгукі, з падобнай групы: "Мае пачуцці ў Эміграцыі".