Група "Мае пачуцці ў эміграцыі"
Мэта группы - падтрымаць адзін аднаго пад час жыцця ў эміграцыі. Паменшыць боль і атрымаць паразуменне.
Група слухання - 12 сустрэч (адна сустрэча на тыдзень), працягласць 90 хвілін, да 6 удзельнікаў + вядоўца.
ПЛАН:
- Вядучы агучвае план і правілы, паслядоўнасць у якой удзельнікі будуць выказвацца.
- Выказванні - па чарзе кожны з удзельнікаў прадстаўляецца і распавядае пра тое, што ён/яна адчувае знаходзячыся ў эміграцыі, што яго/яе сапраўды клапоціць. Можна прапусціць сваё слова. (3-5 хвілін на выказванне).
- Ідэнтыфікацыя - па чарзе кожны з удзельнікаў дзеліцца, што ў яго адгукнулася пры слуханне іншых, можа распавесці свае прыклады (1-2 не больш). Звычайна пачынаецца са словаў: «Мне адгукнулася….»
- Дзякуем адзін аднаму і развітваемся.
Бяспечная атмасфера сустрэч дазволіць шчыра выказацца пра тое, што вам баліць. А таксама ўбачыць свет у канцы тунэля, праз досвед і перажыванні іншых людзей. Сустрэча мае непахісныя правілы, абавязковыя для выканання ўсімі ўдзельнікамі. Гэта дазволіць адчуваць бяспеку пры выказванні сваіх пачуццяў і думак.
ПРАВІЛЫ:
- “Я” выказванні. Мы кажам толькі ад свайго імя, не ўжываем “ты, мы, яны”. Кажам толькі пра сябе.
- Канфідэнцыяльнасць - уся асабістая інфармацыя не не распавядаецца вонкі сустрэчы.
- Мы дзелімся пачуццямі. Пачуцці не бываюць правільнымі ці няправільнымі.
- Не робім заўваг, не даем парад, не задаем паглыбляючых пытанняў, не пачынаем суцяшаць, не даём адзнак, не перапыняем, не выпраўляем, не дыскутуем, не крытыкуем.
- Калі адзін кажа, астатнія слухаюць з выключанымі мікрафонамі.
- Паважаем вызначаны таймінг, гэта дазволіць усім выказацца і скончыць сустрэчу ў час.
- Прымаем сябе і іншых такімі якімі мы ёсць. Імкнемся прымаць, нават тых, да каго ў нас вельмі негатыўныя эмоцыі.
- Катэгарычна непрымальны: прэссінг, абраза, крытыка, настаўленні.
- Адносімся з павагай да пачуццяў і досведу іншых людзей.
КОШТ:
За ахвяраванне, можна арыентавацца на 7$ / за сустрэчу.
УДЗЕЛ У ГРУПЕ:
Каб абмеркаваць магчымасць удзелу ў групе, напішыце Кастусю ў Тэлеграм.
ВОДГУКІ:
У эміграцыі знаходжуся ўжо больш за 1,5 гады. І, канешне ж, пражываю розныя пачуцці, адаптацыю. Вельмі ўдзячна Косце за групу, дзе я магла дзяліцца сваімі працэсамі ў бяспечнай абстаноўцы. Удзячна за падтрымку, за такі добры праект. Вельмі ўразіла, што Косця змог сабраць шмат мужчын. Гэта мой першы досвед тэрапеўтычнай групы, дзе нейкі час я была адна дзяўчына. Я вырашыла пражываць пачуцці і ісці ў глыбіню. І знайшла месца, дзе мне было добра і цікава.
Аляксандра (Беларусь / Польшча) Instagram
Я по натуре трусливый человек и впадаю в ступор перед трудностями. Созвоны с группой помогли мне понять главное — я не один такой. Похожие проблемы и чувства в эмиграции есть и у других людей. С этим можно жить и постепенно справляться. До этого я видел в себе обычного слабака, которому не дано жить в другой стране. Оказалось, что все боятся, переживают, плачут и жалуются на жизнь. Даже если выглядят сильными.
Мне нравится, что в группе тебя никто не судит. Я могу спокойно рассказать о своих страхах. Даже жене не могу — боюсь, что затяну её тоже в этот омут страха и тревоги. А на группе говорю об этом легко.Дмитрий (Беларусь / Италия) Facebook
Работа с группой дала мне даже несколько больше, чем ранее работа с психологом. Психолог всё же больше давала мне выговориться, что выражалось очень часто в поверхностной болтовне ни о чём. В рамках же группы ты ограничен временем, и должен говорить по делу, что помогает копать в глубину. Кроме этого, при работе с психологом мне сложно было искать в себе ответ на вопрос: "что я чувствую". Да, психолог тоже спрашивала меня периодически об этом. Но вопросы зачастую были адресованы к действиям, которым уже несколько часов или дней. В рамках же группы нужно было говорить о тех чувствах, которые возникают в моменте. Это оказалось гораздо проще, и помогло мне начать, наконец, замечать свои чувства.
Отдельным блоком стоит помощь с решением моих вопросов. Ведь когда ты слушаешь, что другие тоже сталкивались с такими проблемами, что они чувствовали при этом и как их решали, и у тебя рождается идея, как можно попробовать разобраться с этой проблемой. При работе с психологом индивидуально мне было гораздо сложнее нащупать пути выхода, да и это решение не держалось долго в голове.
Я благодарен Косте за возможность быть частью группы и получать от группы поддержку и принятие.
Вадим (Беларусь / Польша) Instagram
Я прыйшла на першую сустрэчу нічога асабліва не чакаючы. Маёй галоўнай мэтай тады было практыкаваць беларускую мову, а назва гутаркі “Мае пачуцці ў эміграцыі” падалася цікавай. Фармат вельмі спадабаўся, хаця было нязвыкла дзяліцца чымсьці досыць асабістым з незнаёмымі людзьмі, a тым больш не ўваходзячы ў непасрэдны дыялог. Канстанцін мякка, але настойліва накіроўваў членаў групы, калі яны парушалі правілы, і як мне падаецца, такім чынам дапамог нам раскрыцца нават тады на першай сустрэчы. Таму калі Канстанцін запрапанаваў працягваць такія спатканні рэгулярна праз наступныя тры месяцы, я не сумняваючыся згадзілася.
За гэты час мы, удзельнікі групы, паступова збліжаліся і змаглі закрануць шмат важных і асабістых тэм. Праз размовы аб эміграцыі мы прыйшлі да пытанняў адносін з сям'ёй (і не толькі), прыняцця сябе і выбару ў жыцці. Група для мяне стала нечаканай крыніцай падтрымкі і натхнення, за што я вельмі ўдзячная.Наста (Беларусь / Польшча) Instagram
Мне было вельмі карысна паўдзельнічаць у групавой тэрапіі « Мае пачуцьці ў эміграцыі ».
Напачатку знаёмства з іншымі ўдзельнікамі і далейшае прагаворваньне сваіх перажываньняў, незадаволенасьцяў і страхаў дапамагло ў разуменьні таго, што адбываецца са мною.
У эміграцыі, вумашанай ці не, мы сутыкаемся з шматлікімі пытанньямі і ўнутранымі перажываньнямі. Падзяліцца імі з роднымі ці блізкімі сябрамі, без унутранай працы, часта ня вельмі дапамагае ў вырашэньні гэтых пытаньняў.
Бадай што ў групавой тэрапіі, у адрозненьні ад індывідуальнай, можна ня толькі выказацца, але і пачуць іншых людзей і сказаць тое, што адгукнулася для цябе і ахарактарызаваць свае пачуцьці. Нарэшце зразумець, што некаторыя праблемы ўніверсальныя і ўбачыць, як да іх падыходзяць іншыя асобы.
Георгій (Беларусь / Францыя)
Эміграцыя можа стаць надзвычайным вопытам, напоўненым шырокім дыяпазонам як пазітыўных так і негатыўных эмоцый, і таксама шматлікімі складанасцямі і . Я хацела бы падзяліцца сваім станоўчым вопытам удзелу ў групе "Мае пачуцці ў эміграцыі", онлайн сустрэчы з якой праводзіў Канстанцін.
Ужо з першай сесіі Канстанцін стварыў даверлівае і бяспечнае асяроддзе, дзе ўдзельнікі маглі свабодна выказваць свае думкі і эмоцыі. Вядучы групы ўмела вёў адкрытыя дыскусіі, заахвочваючы нас дзяліцца сваімі праблемамі, перамогамі і страхамі. Агульны вопыт паміж членамі групы спрыяў адчуванню прыналежнасці, пацверджання і разумення, што адыграла вырашальную ролю ў паслабленні эмацыйнага цяжару эміграцыі.
Адным з самых лепшых момантаў гэтай тэрапеўтычнай групы была магчымасць слухаць і вучыцца на вопыце іншых.
Веданне таго, што ёсць людзі-аднадумцы, гатовыя выслухаць і зразумець, дало мне пачуццё бяспекі і заспакаення падчас майго эміграцыйнага падарожжа.
Лічу, што такія сустрэчы з'яўляюцца добрым рэсурсам для тых, хто перажывае складаныя эмоцыі, звязаныя з эміграцыяй.